image (23)11 верасня ў гарадской бібліятэцы адбылася сустрэча навучэнцаў СШ№4 са старшым оперупаўнаважаным ГНіСГЛ (група наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі) Навагрудскага РАУС Рахоўскім Дзянісам Уладзіміравічам.  Мерапрыемства мела назву "Суіцыд і наркаманія – праблема ўсіх пакаленняў". Спецыяліст расказаў аб адказнасці за ўжыванне, храненне і распаўсюджванне наркотыкаў, прывёў прыклады жудасных сітуацый, з якімі сутыкаюцца наркаманы і іх сем'і, быў прадэманстраваны відэаролік па тэме.

image (35)Таксама была закранута тэма суіцыда – так актуальная для падлеткаў. Да мерапрыемства работнікі бібліятэкі аформілі кніжную выставу і падрыхтавалі памяткі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *