_DSC0124Бібліятэчны фэст літаратурных герояў «ЛІТАРА» прайшоў у Любчы 3 верасня ў рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Дажджлівае надвор'е нам не спрыяла, але ўсё ж такі першы фестываль такога фармату на Навагрудчыне адбыўся.

Па вуліцах мястэчка і ля сцен Любчанскага замку шпацыравалі героі беларускай літаратуры.

Амаль цэлая літаратурная “сям’я” завітала на фэст са старонак купалаўскай “Паўлінкі”. Вольналюбівая прыгажуня Паўлінка, яе каларытная маці Альжбета і бацька Сцяпан Крыніцкі былі па-нацыянальнаму каларытныя, гумарныя, ды гаманкія.

Пазнавальным атрымаўся вобраз Ганны Чарнушкі з рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”. Не абышоўся фэст і без аднаго з галоўных жаночых вобразаў беларускай літаратуры – Ядвісі з трылогіі “На ростанях”.

Вясковая гераіня Надзея дапамагала прыгадаць трагікамедыю Андрэя Макаёнка “Трыбунал”, прысвечаную падзеям Другой сусветнай вайны, якая не абмінула і любчанскую зямлю.

З цікавым лёсам княгіні Марыі Мянжынскай з рамана Юрыя Татарынава знаёміла сама галоўная гераіня літаратурнага сюжэту.

Кожны жадаючы мог сфатаграфавацца на памяць з літаратурнымі героямі, узгадаць самыя яркія моманты беларускіх раманаў, аповесцей, п'ес, альбо проста паназіраць за тым, як Літаратура ажывае ў нашым жыцці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *