/ 18 мая, 2018

 Да Году малой радзімы і Сусветнага дня культурнай разнастайнасці  ў бібліятэцы 18 мая  па прапанове Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі была праведзена этнаграфічная дыктоўка “Збяры ў сваім сэрцы Беларусь”. 20 пытанняў датычыліся нацыянальнай традыцыйнай культуры  Беларусі і  10 непасрэдна  гісторыі Навагрудка. Сімвалічна, што дыктоўка такога кшталту прайшла ў бібліятэчным пакоі міні-музея міні-макетаў “Страчаная спадчына” ў адзначаемы 18 мая Міжнародны дзень музеяў. Міфалогія, народныя традыцыі, абрады, жыллё, пабудовы, народныя ўяўленні беларусаў сталі тэмамі  прапанаваных заданняў. Асаблівую цікавасць выклікалі пытанні мясцовага этнаграфічнага характару. Пры падрыхтоўцы іх былі выкарыстаны кнігі з краязнаўчага фонду бібліятэкі. Гэта пытанні аб назвах посуду, вопратцы сялян, этнаграфічных звестках аб традыцыйным комплексе беларускага народнага адзення на Панямонні, аб песнях сялян Навагрудскага павету. Пераможцам былі ўручаны сэртыфікаты ўдзельніка дыктоўкі з указанай колькасцю балаў.

P1160554 P1160621 P1160522 P1160527

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий