24  кастрычніка адбылося чарговае мерапрыемства ў рамках сумеснага праекта з установай адукацыі  “Навагрудскі гандлёва-эканамічны каледж” –  эканамічнае  кафэ. У зале быў створаны інтэр’ер кафэ. У гульні ўдзельнічалі дзве каманды.  “Меню”  прапаноўвала выбраць  эканамічнае блюда і зрабіць “заказ”. Кожнае пытанне ацэньвалася пэўнай колькасцю балаў. Студэнты паказалі  не толькі добрыя веды, але і  інтэлект, магчымасці   лагічнага мыслення. Дэманстраваліся відэамаэрыялы , якія праілюстравалі эканамічныя пытанні, узнікаючыя ў сучасным жыцці. Праводзілася  размінка і  гульня з  гледачамі. Кніжны бізнес-ланч пазнаёміў з новымі паступленнямі літаратуры на тэму эканомікі і паспяховага вядзення бізнесу.

 

Добавить комментарий