“Чалавек. Прырода. Экалогія”

Аб дзейнасці мэтавай праграмы Навагрудскай ЦБС “Чалавек. Прырода. Экалогія” у 2008-2011 гг..

На працягу 2008-2010 гадоў бібліятэкі Навагрудскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы актыўна працавалі па мэтавай праграме “Чалавек. Прырода. Экалогія”. Яна была распрацавана аддзелам бібліятэчнага маркетынгу Навагрудскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Заказчык - Навагрудская горрайінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Праграма прадугледжвала сістэму мерапрыемстваў па экалагічнай асвеце на тры гады з тым, каб кожная бібліятэка стала цэнтрам экалагічнай асветы і масавага распаўсюджвання экалагічных ведаў у сваім рэгіёне. Бібліятэкі працавалі з дзецьмі і дарослымі. Таму ў межах Праграмы былі распрацаваны дзве падпраграмы - экашкола “Юны эколаг” і экауніверсітэт “Экалогія і мы”. Ставіліся мэты фарміравання экалагічнай культуры насельніцтва праз экалагічную асвету, выхаванне, інфармацыйную дзейнасць.

За тры гады бібліятэкі Навагрудскай ЦБС атрымалі каля 584 экземпляраў кніг па экалогіі на суму 4 876 810 рублёў. Сярод паступленняў ёсць электронныя дакументы – 3, відэафільмы – 1, усяго на суму 61 700 рублёў. На падпіску перыядычных выданняў прыродазнаўчага і экалагічнага зместу за 2008-2010 гады выдаткавана 14 370 425 рублёў.

Аператыўны пошук неабходных дадзеных па экалогіі ажыццяўляецца з выкарыстаннем каталогаў і картатэк. У сістэматычнай картатэцы артыкулаў кожнай бібліятэкі ЦБС выдзелены рубрыкі “Ахова прыроды”, “Экалогія”, “Рэха Чарнобыля”, “Клімат”, “Запаветныя куткі”, “Блакітнае багацце”.

За тры гады рэалізацыі Праграмы ў Навагрудскай ЦБС прайшлі 3 трыбуны гонару “Самы ласкавы і пяшчотны сябар”, 1 трыбуна гонару “Я вырасціла цуда-кветку”, 22 экалагічныя практыкуы “Экалогія і здароўе”, 12 экалагічных лекторыяў “Меркаванне спецыяліста”, 5 экалагічных марафонаў “Прырода просіць дапамогі”, 17 экалагічных дэсантаў “Дапамагу прыродзе”, 5 экалагічных акцый “Зробім зямлю прыгожай”, 26 дзён ўдзячнасці “Дзякуй табе, прыродаахоўнік”, 20 дзён спецыяліста “Эколаг – прафесія будучага”, 23 экалагічныя алімпіяды “Кніга. Экалогія. Прыгажосць”, 7 экалагічных трэнінгаў “Займальная экалогія”, цыкл пазнавальных урокаў “Жывая планета”, 16 фотавернісажаў “Падгледжана ў прыродзе”, 13 выстаў аўтарскіх работ “Прырода вачамі душы”. Праводзіліся святы, гульні, конкурсы, віктарыны, экалагічныя вандроўкі, пазнавальна-экалагічныя гадзіны, гульні-падарожжы і іншыя мерапрыемствы. Усяго ў рамках Праграмы прайшло 237 мерапрыемстваў.

Рэзультатыўна дзейнасць клубаў па інтарэсах. Па выніках 2010 года іх у ЦБС дзейнічала пяць, якія займаюцца экалагічным выхаваннем. Гэта “Лесавічок і К” аддзела па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай ЦРБ, “Расток” Любчанскай гарпасялковай бібліятэкі, “Зверабой” Масцішчанскай сельскай бібліятэкі, “Флора” Навагрудскай гарадской бібліятэкі, філіяла №1, “Аматараў кветкаводства і агародніцтва” Кміцянскай сельскай бібліятэкі. У рамках мэтавай Праграмы аддзелам бібліятэчнага маркетынгу быў арганізаваны агляд-конкурс на лепшы клуб па інтарэсах прыродазнаўчага і вытворча-тэхнічнага накірунку “Прырода ў нас і мы ў прыродзе”. Ён доўжыўся з 1 красавіка па 30 верасня 2011 года. Вызначаліся чатыры пераможцы. У намінацыі “Лепшы клуб па інтарэсах” перамог “Лесавічок і К” (аддзел па абслугованні дзіцячага чытача ЦРБ). У намінацыі “Лепшы кіраўнік клуба па інтарэсах” узнагароджана Касцюк Ларыса Львоўна, старшыня клуба па інтарэсах “Флора” (Навагрудская гарадская бібліятэка, філіял №1). У намінацыі “Лепшы праект у рамках клуба па інтарэсах” перамогу атрымаў клуб па інтарэсах “Рамонак” Пятрэвіцкай сельскай бібліятэкі за серыю работ “Цуды сваімі рукамі” (дрэвы і кветкі з бісеру). У намінацыі “Самае арыгінальнае мерапрыемства” лепшым прызнаны клуб па інтарэсах “Зверабой” Масцішчанскай сельскай бібліятэкі за бібліятэчныя вячоркі “Сад здароўя”.

Лепшымі па рэалізацыі мэтавай праграмы ЦБС “Чалавек. Прырода. Экалогія,” па выніках 2008, 2009, 2010гг. вызначаны аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай ЦРБ, Любчанская гарпасялковая бібліятэка, Кміцянская сельская бібліятэка. Адзначаны Навагрудская цэнтральная раённая бібліятэка, Навагрудская гарадская бібліятэка, Масцішчанская сельская бібліятэка. Пераможцы былі прэміраваны і ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі. Пры падвядзенні вынікаў Навагрудская горрайінспекцыя прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Навагрудскай цэнтральнай раённай бібліятэцы як распрацоўшчыку і куратару Праграмы выдзеліла 4 600 000 рублёў. За гэтыя грошы былі набыты два камп’ютары і лічбавы фотаапарат.

Касцюк Ларыса Львоўна, старшыня клуба па інтарэсах “Флора”
Зялёны куток у чытальнай зале Навагрудскай гарадской бібліятэкі
Прэзентацыя фотавернісажа Ірыны Лазаравай “Падгледжана ў прыродзе” (Навагрудская ЦРБ)
Заняткі ў школе прафесійнага майстэрства “Бібліятэка –цэнтр экалагічнай інфармацыі і культуры”
Лаурэат трыбуны гонару “Я вырасціла цуда-кветку” Наталля Пятроўна Стэцка з загадчыцай Навагрудскай гарадской бібліятэкі Ганнай Сямёнаўнай Ільіной
Людміла Іванаўна Юрчык, загадчык аддзела па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай ЦРБ праводзіць экалагічны ўрок “Прыродзе трэба памагчы – лес, азёры зберагчы