З нагоды Дня абароны дзяцей Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка падрыхтавала гульнёва-забаўляльную праграму  “Краіна дзяцінства на планеце Зямля”, якая  сабрала дзяцей са школьнага аздараўленчага лагера “Сонейка”. З карысцю і цікавасцю дзеці бавілі час у бібліятэцы. З рассыпаных літар яны склалі выраз, які стаў дэвізам мерапрыемства “Дзяцінства – радасны час”. Успаміналі імёны герояў, якія адпраўлялі казачныя тэлеграмы. Глядзелі відэаролікі і разам з казачнымі персанажамі спявалі песні з мультфільмаў.

IMG_20180601_112118 IMG_20180601_112025 IMG_20180601_105209 IMG_20180601_104517

 

Добавить комментарий