/ 28 мая, 2020

Дарагія нашы чытачы, вы ўжо знаёмыя з папулярнай кнігай Гузель Яхінай “Зулейха открывает глаза”, і мы прапануем вам кнігі аб падобным лёсе дзяўчат, толькі з бліжэйшых да нас мясцін. З Крэсаў усходніх. Гэта раман у 4 кнігах польскай пісьменніцы Марыі Пашынскай “Owoc granatu” (“Плоды граната”). Дзве сястры Эліжбета і Стэла, з такімі рознымі характарамі, маладыя і прыгожыя, мараць аб каханні, вучобе, прыёмах і прыгожых уборах. Але ўсё змяняецца ў адзін момант. І вось ужо яны з маці і братам у вагоне цягніка які вязе іх у Архангельскую вобласць. Іх вывезлі. Па дарозе памірае брат, маці ад гора вар’яцее, а потым памірае. Цяжкая праца ў страшэнныя маразы, голад, страх, страта нават надзеі. Але трэба неяк жыць. Адна з сясцёр ідзе на ахвяру (страту дзявочага гонару) каб выратаваць другую ад смерці. Але што яна атрымае, не ўдзячнасць, не, а пагарду, насмешку. Далей будзе дарога да Арміі Андэрса, Іран з яго прыродай, з рознымі людзьмі. Кожная знойдзе спадарожніка жыцця, але ці будзе гэта сапраўднае каханне…

У нашай бібліятэцы ёсць две першыя кнігі, яны на польскай мове. Мы шчыра запрашаем да чытання, да разумення і спачування. З гэтымі кнігамі можна пераасэнсаваць жыццёвыя каштоўнасці і быць мужным.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий