/ 6 августа, 2019

2 жніўня Брольніцкую сельскую бібліятэку наведалі юныя чытачы. Іх увазе была прапанавана гадзіна цікавых паведамленняў “Па старонках кнігі рекордаў Гінэса”. Спачатку бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з самымі цікавымі і незвычайнымі сусветнымі рэкордамі, а затым адбылося неверагоднае. Удзельнікі спрабавалі ўстанавіць асабістыя рэкорды. У намінацыі “Самы акуратны” было шмат жадаючых, бо патрэбна было дастаць цукерку з мукі з дапамогай толькі вуснаў і зубоў. Пераможца вызначаўся з тых, хто быў менш брудным. Цікавасць выклікаў конкурс “Самая доўгая каса”, удзел у якім прымалі дзяўчынкі. Весела і займальна прайшлі конкурсы “Самы трывалы”, “Самы меткі” і “Самы эрудзіраваны”. Напрыканцы усіх удзельнікаў чакалі салодкія пачастункі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий