MyCollagesЛюбчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка ў межах абласной акцыі правяла гадзіну патрыятызму “Ёсць у памяці і боль, і ўдзячнасць”. Дзеці даведаліся пра ваенныя падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі пасёлка Любча,  пазнаёміліся з альбомам “Мы гэтай памяці адданы”, які быў выпушчаны бібліятэкарамі да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, успомнілі ветэранаў і ўдзельнікаў вайны, якія жылі і жывуць у Любчы. Школьнікам была прапанавана віктарына, дзе кожны жадаючы мог адказаць на пытанне аб Вялікай Айчыннай вайне і за правільны адказ атрымаць невялікі падарунак. На фоне мелодый песень ваенных гадоў дзеці чыталі патрыятычныя вершы. Для іх быў праведзены агляд літаратуры “Нязгасны агонь памяці”.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *