24 мая ў  раённай бібліятэцы прайшоў дзень інфармацыі “Людзі. Інфармацыя. Час: век XXI” Была арганізавана кніжная выстава “Турыстычны компас”, прагучаў агляд сучаснай літаратуры для сямейнага чытання, спецыялісты адукацыі і  культуры Навагрудка пазнаёмілі прысутных з накірункамі работы сваіх устаноў. Быў зроблены агляд-аналіз інтэрнэт-рэсурсаў арганізацый, прадпрыемстваў Навагрудчыны, якія могуць быць карыснымі карыстальнікам. У якасці экспертаў на мерапрыемстве прысутнічалі Шабановіч Марына Канстанцінаўна, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Навагрудскага райвыканкама, Талочка Наталля Барысаўна, галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі.

P1040465 P1040471 P1040475 P1040483

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *