/ 13 ноября, 2020

12  лістапада ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў дзень драматургічных ведаў “Лёс драматурга”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Андрэя Макаёнка. На абанеменце была прадстаўлена юбілейная кніжная выстава “Па-сапраўднаму народны”, якая знаёміла з жыццёвай і творчай біяграфіяй аўтара, кнігамі, перакладамі А. Макаёнка, сцэнарыямі кінафільмаў і тэатральных пастановак. Бібліятэкары прапаноўвалі чытачам пагуляць у літаратурную настольную гульню “Асоба і творчасць”, дзе патрэбна было правільна суаднесці творы беларускіх пісьменнікаў, іх партрэты і імёны.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий