/ 1 октября, 2019

1 кастрычніка ў краіне адзначаецца дзень пажылых людзей. Гэтая святочная дата стала яшчэ адной нагодай выказаць сваю любоў, клопат, падтрымку старэйшаму пакаленню, звярнуць увагу соцыума на сучасныя праблемы людзей сталага ўзросту. У Навагрудскай раённай бібліятэцы падтрымліваецца добрая традыцыя з нагоды свята наведваць аддзяленне кругласутачнага знаходжання пажылых людзей тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе пражывае 26 чалавек. У гэты дзень, які прайшоў у выглядзе дня дабрыні “Если молод  душой человек”, бібліятэкары прапанавалі для іх кнігі і перыядычныя выданні на розны густ. Былі ўлічаны пажаданні і літаратурныя захапленні чытачоў цэнтра. Кожны з іх змог выбраць кнігу ці часопіс з улікам уласных інтарэсаў. Усе прысутныя атрымалі невялікія салодкія падарункі і віншаванні з пажаданнем здароўя, даўгалецця.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий