/ 17 января, 2020

4 снежня 1939 г. савецкая ўлада стварыла на тэрыторыі Заходняй Беларусі некалькі новых абласцей, у тым ліку – Баранавіцкую вобласць, у склад якой увайшоў Навагрудскі павет. Напрыканцы снежня 1939 г. былі распрацаваны прапановы аб скасаванні паветаў і стварэнні новых тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак, якія б адпавядалі агульнай савецкай раённай структуры.15 студзеня 1940 г. быў афіцыйна створаны Навагрудскі раён.
Да юбілейнай даты ў зале Цэнтра культуры і народнай творчасці сабраліся кіраўнікі раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, каб разам успомніць значныя гістарычныя вехі Навагрудчыны і адзячыць землякоў, якія робяць сваю малую радзіму больш прыгожай. Бібліятэка прадставіла на свяце выставу-экспазіцыю “Навагрудчына: дыялог з жыццём і часам”. Прапанаваныя матэрыялы дапамаглі нагадаць, як развіваўся рэгіён і чым жыў у ваенны і пасляваенны час, з якімі вынікамі перасягнуў мяжу стагоддзяў. Як мяняліся межы раёну можна было прасачыць па карце, якая давала ўяўленне пра змены ў адміністрацыйным дзяленні. Дасягненні ў эканамічнай, культурнай сферы жыцця, вядомыя людзі сталі тэмай матэрыялаў выставы літаратуры. Не былі забытыя вядомыя ўраджэнцы раёну – мастакі, паэты, пісьменнікі. Удзельнікі урачытасці мелі магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыяй міні-макетаў бібліятэчнага музея “Страчаная спадчына”. Дзякуючы работам фотамайстра і чытача бібліятэкі Міхаіла Кірыянавіча Касабукіна, можна было не толькі палюбавацца цудоўнымі прыроднымі краявідамі Навагрудчыны, але яшчэ і звярнуць увагу, як змяніўся воблік рэгіёну за апошнія дзесяцігоддзі.
Узнагароды за працу атрымалі на свяце бібліятэкар Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі Ларыса Жыдоўчыц і бібліятэкар Кміцянскай сельскай бібліятэкі-клуба Галіна Война.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий