/ 1 декабря, 2017

1 снежня ў Навагрудскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў дабрачынны канцэрт да Дня інвалідаў «Спяшайцеся рабіць дабро».
Арганізатар мерапрыемства — Навагрудская раённая арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў». Асноўныя ўдзельнікі канцэрту — моцныя духам людзі, здольныя на штодзённы подзвіг і бязмежную любоў да жыцця, маладыя людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, таленавітыя і адораныя ў многіх сферах жыццядзейнасці. Пацверджанне таму і спецыяльна падрыхтаваная выстава творчых прац. У фае быў арганізаваны дабрачынны збор сродкаў на карысць раённай арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў», прайшла акцыя «Дрэва дабра» ад РУП «Белпошта». Бібліятэка прадставіла літаратурныя навінкі на любы густ.

P1090941P1090948vDOe64MUU54

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий