Знаёмства з бібліятэкай

  Аддзел абслугоўвання і інфармацыі   

 

Чытальная зала

P1000311Разлічана на 16 пасадачных месц.
Да паслуг чытачоў багаты ўніверсальны фонд, у якім шырока прадстаўлены:

• Даведачна-энцыклапедычныя і вучэбныя выданні
• Літаратура па мастацтву
• Фонд краязнаўчай тэматыкі
• Ноты , слайды грампласцінкі
• Перыядычныя выданні
• Дакументы на электронных носьбітах

Літаратура з фонду чытальнай залы за вызначаную плату выдаецца ў дамашняе карыстанне.

 

P1000315Абанемент

Ажыццяўляе выдачу дакументаў для карыстання на дом для ўсіх груп наведвальнікаў. Чытачам прапануецца шырокі выбар мастацкай літаратуры і літаратуры па розных галінах ведаў. Камерцыйны фонд абанемента складае звыш 5,0 тысяч экзэмпляраў кніг.

Бібліобус

Панядзелак, аўторак, чацвер згодна графіка выездаў на месяц бібліобус выязджае па 33 населеных пунктах Навагрудскага раёна. Абслугоўвае у год 700 чытачоў.

 

  Інфармацыйна-бібліяграфічны сектар  

P1000321Гэта дасканалы даведачна-бібліяграфічны апарат
Пошук інфармацыі вядзецца праз

• Алфавітны каталог
• Сістэматычны каталог
• Сістэматычную картатэку артыкулаў
• Краязнаўчую картатэку

Дзейнічае сацыяльна-інфармацыйны цэнтр

Вядзецца фактаграфічная картатэка
Выдаюцца бягучые спісы літаратуры “Ідэалогія ў Беларусі”, “У дапамогу кіраўнікам органам мясцовай улады” і іншыя бібліяграфічныя дапаможнікі

 
  Аддзел камплектавання апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду  

  • Ажыццяўляе бягучае камплектаванне і дакамплектаванне.
  • Праводзіць падпіску на газеты і часопісы.
  • Вядзе індывідуальны і сумарны ўлік новых паступленняў, выключае з уліковых дакументаў спісаныя выданні.
  • Папаўняе электронны каталог.

P1000295

 

  Аддзел бібліятэчнага маркетынгу  

P1000303Здзяйсняе метадычнае кіраўніцтва бібліятэкамі ДУК "Навагрудская раённая бібліятэка"

Аказвае метадычную дапамогу бібліятэкарам ДУК "Навагрудская раённая бібліятэка"

Займаецца вучобай кадраў у ДУК "Навагрудская раённая бібліятэка"

Аналізуе і прагназуе дзейнасць бібліятэк ДУК "Навагрудская раённая бібліятэка"

Рэкламуе бібліятэкі ДУК "Навагрудская раённая бібліятэка"

Валодае багатым фондам метадычных і сцэнарных матэрыялаў (карыстанне на даму платнае)

 

  Аддзел па абслугоўванню дзіцячага чытача  

Аддзел абслугоўвае чытачоў-дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў і кіраўнікоў дзіцячага чытання, а гэта прыкладна 2500 чалавек.
Абслугоўванне вядзецца на абанеменце – для дамашняга чытання і ў чытальнай зале – у межах бібліятэкі. Чытач можа карыстацца ўнутры-сістэмным кнігаабменам.
Кніжны фонд бібліятэкі складае звыш 23000 экз. кніг, часопісаў, газет.

Абанемент

• Кнігі для дашкольнікаў і вучняў 1-4 кл.

• Мастацкая літаратура для вучняў 5-6 кл.

• Творы беларускіх, рускіх, замежных аўтараў для вучняў 7-9 кл.

• Навукова-пазнавальная літаратура

• Літаратура для сямейнага чытання

P1000290

Чытальная зала

Да паслуг чытачоў:

• Даведачная літаратура /энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі/

• Фонд краязнаўчай літаратуры і тэматычныя падборкі /“Гісторыя Навагрудчыны”, “Адам Міцкевіч”/

• Серыйныя выданні: /“Я познаю мир”,”Всё обо всём”, “Сем цудаў Беларусі” і інш./

P1000278