Чытальная зала пад адкрытым небам “Памяць вогненных гадоў” была разгорнута на пляцоўцы побач з бібліятэкай.  Быў  шырока прадстаўлены кніжны  і часопісны ілюстраваны матэрыял, фотадакументы, раскрываючыя тэму Вялікай Айчыннай вайны. Матэрыялы экспазіцыі напомнілі галоўныя вехі Вялікай Айчыннай вайны. Сваё месца знайшлі празаічныя, паэтычныя, дакументальныя выданні аб падзеях далёкіх саракавых гадоў. Асаблівы інтарэс наведвальнікаў быў прыцягнуты да стэндаў з ваеннай атрыбутыкай.

У святочны дзень  працаваў і музей міні-макетаў “Страчаная спадчына”. Жыхары і госці горада з інтарэсам знаёміліся з інфармацыяй  пра гістарычнае мінулае горада. Была падрыхтавана віктарына па помніках горада і Навагрудскага раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *