/ 7 сентября, 2020

У Кашалеўскай сельскай бібліятэцы 6 верасня прайшло чарговае мерапрыемства з цыклу “Чытаем разам”. Тэмай сустрэчы стала творчасць сучаснай беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. На мерапрыемства былі запрошаны дзеці малодшага школьнага ўзросту. Спачатку бібліятэкар расказала дзецям аб жыццевым і творчым шляху пісьменніцы. Потым усе разам з вялікай цікавасцю чыталі ўслых і слухалі казку “Конкурс прыгажосці” з серыі казак “Прыгоды мышкі Пік-Пік”. Услых чыталі і бібліятэкар, і настаўніца Набагез Іна Рыгораўна, і самі дзеці. Казка прышлася дзецям да спадобы і з бібліятэкі дадому дзеці пайшлі з кнігамі Людмілы Рублеўскай, каб яшчэ болей прачытаць пра прыгоды мышкі Пік-Пік.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий