свята вёскі 031На Навагрудчыне прайшлі святы вёсак Брольнікі, Нягневічы, Ваўковічы. Святы ўпрыгожылі выставы і экспазіцыі бібліятэк.

Брольніцкай сельскай бібліятэкай жыхарам аграгарадка была прапанавана  кніжная выстава пад назвай “Лёс маёй вёскі”.  Найбольшым попытам карыстаўся раздзел выставы “Старонкі старога альбома”, у якім былі прадстаўлены фотаздымкі з жыцця вёскі. Кожны стараўся адшукаць на фотаздымках сваіх бабуль і дзядуль, знаёмых, а магчыма і сябе. Таксама  цікавасцю карысталіся краязнаўчыя матэрыялы пра вёску.

свята вёскі 016 свята вёскі 019 свята вёскі 028

 

 

 

 

 

 

Вёска Нягневічы святкавала свой дзень 27 мая. На свяце гучалі музыка і песні. Жыхары маглі паўдзельнічаць у розных конкурсах і віктарынах. Харосіцкая бібліятэка арганізавала кніжную выставу “Тут карані, адсюль вытокі”, дзе былі прадстаўлены кнігі пра свой край. У бібліятэчнай экспазіцыі знайшлі адлюстраванне і таленты землякоў: можна было пазнаёміцца з ганчарнымі вырабамі і разьбой па дрэве У. Сіманава, Т. Нагорнай, І. Бурак.

IMG_5702 DSC04435 DSC04434

 

 

 

 

Цікавасць жыхароў в. Ваўковічы выклікала выстава "Гісторыя вёскі ў фотаздымках" і кніжная выстава для дзяцей "Па кніжнаму мору пад парусам лета", якую падрыхтавала да свята Ваўкавіцкая сельская бібліятэка.

DSC01716 DSC01718 DSC01734

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *