У Дзень ведаў Навагрудская раённая бібліятэка прапанавала навучэнцам гандлёва-эканамічнага і аграрнага каледжа цікавыя выставы і экскурсіі.

Выстава да Дня ведаў насіла назву “Вітаю цябе, беларуская кніга!” На ёй  былі прадстаўлены навінкі беларускай літаратуры і самыя лепшыя творы айчыннай прозы і паэзіі.  З цікавасцю студэнты знаёміліся з  макетамі  культурна-гістарычных аб’ектаў “Страчаная спадчына”. Экспазіцыя  “Волшебная книжная лавка букиниста” прадставіла экспазіцыю  каштоўных  і рэдкіх  кніг з асабістых бібліятэк чытачоў. Персанальная выстава “Бераг майго жыцця” у  галерэі бібліятэкі “Імгненне”  дала цудоўную магчымасць даведацца пра творчасць мастака Віктара Залаціліна.

P1060821 P1060870 P1060852 P1060886

Вітала гасцей у Дзень ведаў і гарадская бібліятэка. На экскурсію завіталі вучні 8-9 класаў СШ №4. Бібліятэкары расказалі пра фонды і паслугі, якія прапаноўвае біблітэка, пажадалі юнакам і дзяўчатам  выдатных адзнак, добрых сяброў і цудоўнага настрою. І  запрасілі  часцей заглядаць у бібліятэку 🙂

image image (1)

1 верасня на школьнай пляцоўцы ў аграгарадку Гарадзечна, працаваў бібліятэчны бульвар Гарадзечанскай сельскай бібліятэкі пад назвай “Да ведаў з кнігай і бібліятэкай”. Мэтай мерапрыемства была рэклама кнігі і  чытання. Дзеці рэкламавалі кнігі, якія прачыталі падчас летніх канікул. Яны раілі прачытаць кнігі  якія ім  спадабаліся сваім сябрам, аднакласнікам, дзяліліся сваімі пачуццямі ад прачытаных кніг з настаўнікамі і бацькамі. Усім, каго сустрэлі на бібліятэчным бульвары бібліятэкар прапанавала закладкі-запрашэнні наведаць сельскую бібліятэку.

Новый рисунок (2) Новый рисунок

 

 

 

 

 

 

 

Бібліятэчны інфармкур’ер  да Дня ведаў “Незвычайны дзень асенні”, быў  арганізаваны ў Харосіцкай сельскай бібліятцы. Ён пачаўся крэатыў-экскурсіяй “Бібліятэка - цэнтр інфармацыі і ведаў”, прадоўжыўся гутаркай “Што можа даць бібліятэка сучаснаму школьніку”. Прысутныя пазнаёміліся з мастацкай літаратурай пра школу і навукова-папулярнай у дапамогу вучэбнаму працэсу, паўдзельнічалі ў гульні “Апошні герой” па экранізаваных мультфільмах, чыталі гумарыстычныя вершы пра школу і вучняў, дзяўчынкі спявалі школьныя прыпеўкі, расказвалі смяшынкі і  🙂 анекдоты са школьнага жыцця.

DSC04602 DSC04652

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *