/ 8 октября, 2018

Бібліятэка прыняла ўдзел у першым Міжнародным свяце паэзіі “О, навагрудскі край – мой родны дом…”, прысвечаным 220-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча. На  навукова-практычнай канферэнцыі “Адам Міцкевіч – талент, непадуладны часу” увазе гісторыкаў, філолагаў, супрацоўнікаў музеяў і іншых спецыялістаў прапаноўваліся матэрыялы з фондаў бібліятэкі, звязаныя з рознымі аспектамі міцкевічазнаўства і папулярызацыяй творчасці Адама Міцкевіча.

6 кастрычніка цэлы дзень працавала інтэрактыўная пляцоўка “Малая радзіма вялікага паэта”. Цудоўная кніжная экспазіцыя, гульня з вызначэннем твораў Адама Міцкевіча, партрэт-пазл класіка літаратуры. Асаблівую ўвагу гараджан і гасцей горада прыцягнуў вобраз “Свіцязянкі”, гераіні  твораў  Адама Міцкевіча.  Яе  прадстаўляла аўтар  і дыпламант абласнога  конкурсу самаробнай лялькі “Героі кніжных старонак” Ларыса Касцюк, загадчык  гарадской бібліятэкі.

На бібліятэчнай пляцоўцы госці горада і чытачы змаглі непасрэдна пазнаёміцца з кнігамі і пагутарыць з  пісьменнікам  Юрыем Татарынавам, аўтарам новага  выдання “Пять дорог из Новогрудка”.

Літаратурна-музычная пляцоўка “Чытае дружна Мінск і Навагрудак мае творы…” на Кургане  Бессмяротнасці дала цудоўную магчымасць пачуць  паэтычныя радкі ў музычным суправаджэнні і вершы-прысвячэнні паэту  ў выкананні Галіны Ліс, Аляксандра Абадзінаскага , навучэнцаў Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа і чытачоў  бібліятэкі.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий