Бібліятэка: учора і сёння

Библиотека. 2014 г.

Навагрудская раённая бібліятэка пачала сваю дзейнасць у 1946 годзе.

Пастановай Савета Міністраў БССР і ЦК КП(б) Беларусі ад 07.05.1946 года “Аб рабоце масавых бібліятэк” і на падставе рашэння Навагрудскага райвыканкама яна была адчынена ў будынку райвыканкама.

У 1947 г. Пастановай Савета Міністраў БССР ад 27 ліпеня Навагрудскай раённай бібліятэцы было прысвоена імя вядомага беларускага паэта М. Багдановіча. Бібліятэцы быў перададзены дом на вуліцы Камсамольскай, № 18.

1979 год для Навагрудскай раённай бібліятэкі стаў вызначальным. 15 студзеня 1979 года ўтварылася Навагрудская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма. Раённая бібліятэка атрымала статус цэнтральнай раённай, 75 бібліятэк увайшлі у склад ЦБС на правах яе філіялаў. Для бібліятэкі было выдзелена памяшканне па вул. Леніна, дом 59б.

фото б-ка

IMG_4229

 .............Так было.........................Так ёсць.............

1996 год для цэнтральнай раённай бібліятэкі быў надзвычай цяжкім. Яе будынак быў вызначаны аварыйным, што пацягнула за сабой капітальны рамонт. Абслугоўванне чытачоў на гэты час было арганізавана ў аддзеле камплектавання, які на працягу 7 гадоў арэндаваў памяшканне былога атэлье па вул. Міцкевіча, дом 34. У тым жа 1996 годзе аддзел камплектавання быў пераведзены ў будынак па вул. Гродзенскай, дом 88, які знаходзіўся на балансе раённага аддзела культуры. Раней тут размяшчаўся Мітрапольскі сельскі Савет.

Увосень 2004 года галоўная бібліятэка горада і раёна ажыцявіла даўгачаканы пераезд на вуліцу 1 Мая, дом 1. Паводле тэхпашпарта, будынак узведзены ў 1900 годзе, але не выключана, што ён быў пабудаваны раней. Ёсць звесткі, што будынку каля 200 гадоў. Ва ўсякім разе згодна гістарычнай крыніцы ўладальнікам дома яшчэ ў 1812 годзе быў Камінскі.

Наваселле, 2 Наваселле, 2004

Яго дом з’яўляўся месцам збору шляхты з ваколіц Навагрудка, у двары якога танцавалі паланез, кракавяк, мазурку. На другім паверсе знаходзілася зала, дзе ў 1922 годзе 13 мая сустракалі сына Адама Міцкевіча Уладзіслава, які ехаў з Крыма ў Вільна. Пры Польшчы дом быў адведзены пад магазін. Частку дома арэндаваў паляк Кулакоўскі. З боку вуліцы Замкавай ён трымаў магазін па продажы алкагольных напояў. Другую частку дома займаў Сіндыкат Рольнічы – сельскагаспадарчы магазін. Тут прадавалася насенне, сажанцы, сельскагаспадарчыя машыны, косы, малатарні, сячкарні і г.д. У 1939-1940 гады тут прымалі лён, пазней у будынку быў нарыхтоўчы пункт. Пасля вайны ў 1946 годзе ў доме размясцілася паліклініка, якая праіснавала тут да 1991 года.IMG_8975

У 2014 годзе Навагрудак адзначыў сваё  970-годдзе.  З гэтай нагоды ля  бібліятэкі з’явілася каменная скульптура Конрада Валенрода, персанажа аднаіменнай гістарычнай паэмы Адама Міцкевіча.

3 июля 2015

 

1 сакавіка 2015 года бібліятэка змяняе свой статус і становіцца дзяржаўнай ўстановай культуры "Навагрудская раённая бібліятэка".

P1030082

P1030661Навагрудская гарадская бібліятэка пачала працаваць з 1 верасня 1949 года. Спачатку гэта была невялікая публічная бібліятэка, размешчаная ў доме па вуліцы Мінскай.

Новы этап дзейнасці бібліятэкі пачаўся ў 1979 годдзе, калі яна ўвайшла ў склад цэнтралізаванай раённай бібліятэчнай сістэмы і стала яе філіялам №1.

Разам з дзіцячай бібілятэкай яны займалі адзін будынак па вуліцы Мінскай, дом 31.

  • У 1988 годзе гарадская бібліятэка змяніла свой адрас. З вуліцы Мінскай пераехала на вуліцу Міцкевіча, дом 20  у будынак ашчаднага банка. Гарадская бібліятэка размясцілася на другім паверсе. Разам з ёй пераехала гарадская дзіцячая бібліятэка, філіял № 2, і заняла тры пакоі на трэцім паверсе.
  • У 1996 годзе быў зроблены рамонт бібліятэкі.

IMG_1434IMG_2774Здание городской библиотеки, 2014 г.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *