/ 21 августа, 2020

20 жніўня Харосіцкая сельская бібліятэка каля будынка сельскага клуба арганізавала бібліятэчную пляцоўку “Вясёлка лета”. Тут занятак па інтарэсам знайшлі дзеці рознага ўзросту. Малодшыя гарталі маляўнічыя кніжкі, прадстаўленыя на выставе “Кніжная вясёлка”, малявалі. Падлеткі чыталі часопісы і на хуткасць складалі пазлы. Цікавым завяршэннем мерапрыемства стала выстава малюнкаў вясёлкі, якую малявалі або размалёўвалі ўсе, нягледзячы на ўзрост.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий