Ноччу ў бібліятэцы магчыма ўсё! У гэтым змаглі пераканацца тыя, хто наведаў Навагрудскую раённую бібліятэку 15 жніўня. Тут у рамках абласной акцыі "Кніга дорыць свята» прайшла бібліяноч "Літаратурныя мУРАшкі".

Для наведвальнікаў бібліятэкі былі арганізаваны розныя тэматычныя пляцоўкі з пазнавальнымі гульнямі, конкурсамі, майстар-класамі і выставамі. У ходзе мерапрыемства яны даведаліся пра паходжанне кнігі і гісторыю беларускага кнігадрукавання, прынялі ўдзел у майстар-класе па маляванні літар старажытнага алфавіту.

Патрапіўшы ў "Грабніцу фараона", дзеці пад жудасныя гукі слухалі страшныя гісторыі на ноч і "знаёміліся" з муміяй. Удзельнікі літаратурнай супер-акцыі "Цуд дрэва" паказалі свае веды па рускай і замежнай дзіцячай літаратуры і вызначылі свой любімы жанр. Казачных герояў з завязанымі вачыма малявалі ў конкурсе "Смех, ды і толькі". Тыя, хто завітаў у госці да Шахразады адгадвалі загадкі і ўспаміналі якому казачнаму герою належыць рэч, схаваныя ў казачным куфэрку. Прывід бібліятэкі не выпускаў самых рашучых і адважных з "Пячоры жахаў», пакуль яны не адгадалі ўсе загадкі. А ў «Таямнічым пакоі», жадаючыя мелі магчымасць пагуляць у розныя настольныя гульні і ў "Аэрахакей".

DSCF1583 DSCF1590 DSCF1597 DSCF1608 P1060698 P1060705 P1060721  P1060742

«Бібліяноч» адбылася! Дзеці пайшлі дадому ў выдатным настроі.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *