БібліяКафэ “Смачная кніга” зноў адчыніла свае дзверы падчас свята “Хлеб, сыр, квас і добры настрой”, што прайшло  ў Навагрудку 25 жніўня. Свята аб'яднала сапраўдных гурманаў і вытворцаў якасных і карысных прадуктаў харчавання.  За ўтульнымі столікамі можна было прадэгуставаць хатнія сыры і выпечку, а таксама пачаставацца гарбатай на травах. Усе пачастункі прыгатавалі самі бібліятэкары па любімых рэцэптах. Бібліякафэ ўпрыгожвала кніжная выстава, дзе часопісы і кнігі былі прадстаўлены трыма раздзеламі: “Дзень з сырам, як з сонцам”, “Хлеб у хаце – быць багаццю”, “Без часу не будзе квасу”. Трапныя прыказкі і прымаўкі ўпрыгожылі і дапоўнілі выставу. Як у сапраўдным кафэ гасцей сустракалі афіцыянткі. Кожны жадаючы атрымаў рэцэпты самаробных сыру, квасу, пірагоў.

Міні-музей “Страчаная спадчына” таксама сустракаў наведвальнікаў. Гісторыя міжваеннага Навагрудка зацікавіла гасцей з Літвы, прадстаўнікоў клуба журналістаў саюза «Клуб падарожжа». Экскурсіі ў гэты дзень праходзілі з  акцэнтам на кулінарнай культуры і харчовых традыцыях горада.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *