gMI567rQJBgБібліятэка презентавала “БібліяКафэ “Смачная кніга” падчас свята "Хлеб, сыр, квас і добры настрой", што прайшло  ў Навагрудку 16 верасня. Свята аб'яднала сапраўдных гурманаў і вытворцаў якасных і карысных прадуктаў харчавання.  У меню “БібліяКафэ “Смачная кніга” былі прапанаваны “Хатні сыр ад Галіны”, “Пернікі ад Паўлаўны”, гарбата на травах, а таксама кнігі і часопісы з самымі лепшымі і смачнымі рэцэптамі. І рэцэпты, і пачастункі прыгатавалі самі бібліятэкары. Кніжная выстава была прадстаўлена трыма раздзеламі: “Дзень з сырам, як з сонцам”, “Хлеб у хаце – быць багаццю”, “Без часу не будзе квасу”. Трапныя прыказкі і прымаўкі ўпрыгожылі і дапоўнілі выставу. Як у сапраўдным кафэ гасцей сустракалі афіцыянткі. Кожны жадаючы атрымаў рэцэпты самаробных сыру, квасу, пірагоў, пернікаў, а таксама спісы літаратуры.

IMG_9409 IMG_9427 _-ODU7vBr6E t8rZ9eriRoA SE82W_-bemo

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *