“Библиотека – волшебное место, где книгам не скучно, где всем интересно” - пад такой назвай прайшоў дзень адчыненых дзвярэй у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы, які быў прымеркаваны да Дня бібліятэк. Чытачы самага рознага ўзросту прынялі актыўны ўдзел у вясёлай пазнавальна-забаўляльнай праграме-квэсце па вядомых літаратурных творах. Лепшыя знаўцы літаратуры атрымалі бонусы на бясплатнае карыстанне паслугамі ў чытальнай зале на адзін дзень. Чытачы на ​​працягу дня знаёміліся з асаблівасцямі прафесіі бібліятэкара і жадаючыя паспрабавалі сябе ў гэтай ролі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *