21 лютага ў бібліятэку была запрошана мясцовы аўтар, празаік і эсэіст Раіса Крывальцэвіч, з якой бібліятэку звязваюць добрыя сяброўскія адносіны. Раіса Яўгенаўна – сапраўдная беларуска, якая не толькі прыгожа размаўляе на мілагучнай беларускай мове, але яшчэ і ведае яе дасканала, робіць усё магчымае, каб куфэркі багацця роднай мовы не губляліся.

У міжнародны дзень роднай мовы супрацоўнікі раённай бібліятэкі змаглі праверыць свае веды, напісаўшы дыктоўку. Тэкст чытала Раіса Яўгенаўна з кнігі Вінцука Адважнага (з серыі “Беларускі кнігазбор”), беларускага пісьменніка, паэта, публіцыста.

P1120673 P1120644 Блізкі свет

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *