/ 12 ноября, 2020

Азбуку беражлівасці вывучалі падчас аднайменнага ўрока беражлівасці,  які правяла Харосіцкая сельская бібліятэка сумесна з Харосіцкім домам культуры ў Міжнародны дзень энергазберажэння 11 лістапада. На ўроку прысутныя нагадалі правілы беражлівага абыходжання з прыроднымі рэсурсамі, вучыліся эканомна ставіцца да выкарыстання вады, цяпла, электрычнасці. Падрабязна была засяроджана ўвага на пытанне выкарыстання энергазберагальных лямпачак замест звычайных. Выстава кніг, артыкулаў з часопісаў і малюнкаў дапоўнілі і ўпрыгожылі мерапрыемства.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий