/ 8 февраля, 2017

Копия Изображение 0495 лютага ў Пятрэвіцкай сельскай бібліятэцы адбыўся ўрок-экскурс “Нацыянальная бібліятэка Беларусі як сімвал нацыі і дзяржавы”. Мэтай мерапрыемства стала знаёмства з галоўнай бібліятэкай краіны, яе ролі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра. Удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй НББ, якая бярэ свой пачатак з 15 верасня 1922 г. Удзельнікам мерапрыемства была прапанавана электронная прэзентацыя пра бібліятэку і віртуальнае падарожжа па інтэрнэт-партале Нацыянальнай бібліятэкі. Асаблівую цікавасць выклікала “наведванне” “Музея кнігі”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий