09.12. – 15.12.2019

10 снежня ў 12:00 Навагрудская раённая бібліятэка /аддзел па абслугоўванню дзіцячага чытача/ запрашае наведвальнікаў на інтэрактыўны ўрок “ПРАВОзнайка”. Спачатку бібліятэкары распавядуць удзельнікам мерапрыемства аб Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, прагледзяць відэаролік “Правы і абавязкі дзяцей”, які пазнаёміць рабят з артыкуламі Канвенцыі аб правах дзіцяці і іх абавязкамі. Затым прымуць удзел у віктарыне “Літаратурныя героі маюць права”.

Тэл. для даведак:8(01597)66719

 11 снежня  ў 16.00 Вераб’евіцкая сельская бібліятэка запрашае на гадзіну прававых ведаў “Законы, па якіх мы вучымся, жывём, працуем”. Бібліятэкар дасць інфармацыю аб тым, што такое правы чалавека, як яны фарміраваліся, нагадае ўдзельнікам і пра абавязкі. Напрыканцы будзе праведзена віктарына з аднайменнай назвай.

Тэл. для даведак: 8(01597) 61709

14 снежня ў 12:00 Навагрудская бібліятэка сямейнага чытання запрашае сваіх чытачоў на бібліятэчную завалінку “Чытаем разам з сябрамі”. Мерапрыемства пройдзе ў форме біблія-батла, падчас якога будуць спрачацца дзве каманды: дзеці і дарослыя. Дзеці раскажуць дарослым пра сучасныя кнігі, якія з’яўляюцца іх фаварытамі, а дарослыя, у сваю чаргу, падзеляцца ўражаннямі аб кнігах, якія яны любілі чытаць ў дзяцінстве. Да мерапрыемства будзе арганізавана кніжная выстава з аднайменнай назвай.

Тэл. для даведак:8(01597)46447