18.03 – 24.03.2024

 

18.03-24.03 Навагрудская раённая бібліятэка, па папярэдніх заяўках, запрашае дарослых і дзяцей карысна правесці вясновыя дні сумесна з навагрудскай гараджанкай, якая спецыяльна для вас арганізуе цікавы інтэрактыў, правядзе пазнавальныя віктарыны, а яшчэ і забяспечыць нечаканыя прыемныя сустрэчы падчас падарожжа па вуліцах Навагрудка.

          Тэл. для даведак 8(01597)66789

 

18.03-24.03 у міні-галерэі “ІмгненнеНавагрудскай раённай бібліятэкі дэманструецца персанальная выстава вышытых карцін Наталлі Стацэвіч “Узоры натхнення”. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены 22 творчыя работы ў тэхніцы вышыўкі крыжыкам — нацюрморты, пейзажы, кветкі, жывёлы, а таксама вышытыя сурвэткі і абрус.

          Тэл. для даведак 8(01597)66789

 

21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі.

21 сакавіка ў 16:00 Навагрудская раённая бібліятэка /аддзел абслугоўвання і інфармацыі запрашае ў паэтычную гасцёўню “Поэзии мир необъятный…”. Спецыяльна да Сусветнага дня паэзіі ў гасцёўні будуць прадстаўлены лепшыя вершы і паэты, дзе наведвальнікаў чакае цікавае знаёмства з сучаснымі кніжныямі серыямі беларускай паэзіі. У праграме таксама чакаюць творчыя заданні, віктарыны і інтэрактыўная літаратурная выстава.

          Тэл. для даведак 8(01597)66789

 

21 сакавіка з 11:00 да 13:00 у Навагрудскую бібліятэку сямейнага чытання запрашаюцца ўсе жадаючыя прыняць удзел у гучных чытаннях “Поэзия – дыхание весны”, прымеркаваных да Сусветнага дня паэзіі. Паэзія – гэта мастацтва! Вершамі можна маляваць, нібыта фарбамі. Асобныя словы ў вершах гучаць, як музыка, нібы жоўты лістапад ў танцы кружыцца… Калі вы любіце паэзію так жа, як і мы, бібліятэкары, і хочаце падзяліцца любімымі вершамі альбо радкамі ўласнага сачынення, запрашаем да нас ў бібліятэку!

          Тэл. для даведак 8(01597)46447

 

22 сакавіка – Дзень памяці ахвяр Хатыні.

У Лаўрышаўскай сельскай бібліятэцы 22 сакавіка ў 16:30 адбудзецца урок памяці “Незагойная рана — Хатынь”, які будзе прысвечаны сумнай даце – Дню памяці ахвяр Хатыні. Удзельнікі даведаюцца аб падзеях сакавіка 1943 года, калі карнікі спалілі беларускую вёску Хатынь разам з яе жыхарамі. На працягу ўсяго мерапрыемства будуць гучаць кампазіцыі і вершы беларускіх паэтаў. Удзельнікі ўшануюць памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

Тэл. для даведак 8(01597)29045

 

22 сакавіка ў 16:00 Навагрудская спецыяльная бібліятэка для інвалідаў па зроку запрашае на гадзіну памяці “Мая рана, мой боль, мая памяць — Хатынь”, прымеркаваную да Дня памяці ахвяр Хатыні. Прысутныя ўспомняць аб трагедыі беларускага народа ў гады фашыскай акупацыі на прыкладзе лёсу жыхароў спаленай вёскі Хатынь. Мерапрыемства будзе садзейнічаць разуменню жудаснай сутнасці вайны, важнасці захавання міру.

Тэл. для даведак 8(01597)43354

 

22 сакавіка ў 16:00 у Кашалеўскай сельскай бібліятэцы адбудзецца ўрок памяці “Мая рана, мой боль, мая памяць – Хатынь”, прысвечаны Дню памяці ахвяр Хатыні. Бібліятэкар раскажа дзецям пра жудасную і трагічную гісторыю вёскі Хатынь, якая адбылася 22 сакавіка 1943 года.

Тэл. для даведак 8(01597)31578

 

23 сакавіка ў 11:00 у Ладзеніцкай сельскай бібліятэцы пройдзе гадзіна памяці і смутку “Хатынь – сімвал трагедыі і вечнай памяці”, на якой бібліятэкар раскажа прысутным аб трагічных падзеях, якія адбыліся ў Хатыні 22 сакавіка 1943 года. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца з гісторыяй стварэння мемарыяльнага комплексу “Хатынь”, даведаюцца пра тое, што гэты мемарыял ствараўся ў памяць аб усіх спаленых нямецка-фашысцкімі захопнікамі вёсках. У выкананні дзяцей будуць гучаць паэтычныя творы, прысвечаныя Хатынскай трагедыі і ўсім ахвярам вайны.

Тэл. для даведак 8(01597)31579

 

“Мая рана, мой боль, мая памяць – Хатынь”. Пад такой назвай 23 сакавіка ў 16:00 у Вераб’евіцкай сельскай бібліятэцы адбудзецца ўрок памяці, прысвечаны Дню памяці ахвяр Хатынскай трагедыі. Прысутныя здзейсняць віртуальную экскурсію ў мемарыяльны комплекс “Хатынь”, успомнілі аб страшнай трагедыі, якая адбылася 22 сакавіка 1943 года, пазнаёмяцца з гісторыяй іншых вёсак, якіх напаткаў лёс Хатыні. Да мерапрыемства будзе арганізавана тэматычная выстава, на якой будзе прадстаўлена літаратура аб лёсе “вогненых вёсак”.

Тэл. для даведак 8(01597)61709

 

 

23 сакавіка ў 16:00 у Харосіцкай сельскай бібліятэцы пройдзе пазнавальная гадзіна “Рэкі Беларусі”. Што такое рэчышча, выток ракі, вусце ракі, дэльта, рукавы? На гэтыя пытанні прысутныя пачуюць адказы, наведаўшы мерапрыемства. Таксама бібліятэкар раскажа пра насельнікаў беларускіх рэк. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёмяцца з самымі вялікімі рэкамі Беларусі і рэчкамі, якія працякаюць у нашай мясцовасці.

Тэл. для даведак 8(01597)61214