Старая кнігаУ юбілейны для беларускага кнігадрукавання год навагрудскія бібліятэкары праводзяць акцыю-пошук рарытэтных і рэдкіх выданняў, якая мае назву “Старая кніга”. Мэта акцыі - захаванне кніжнай спадчыны, папулярызацыя кнігі і бібліятэкі. Пошуку падлягаюць каштоўныя кнігі, унікальныя кнігі, якім 50 і болей гадоў, кнігі на замежных мовах, рэдкія дзіцячыя кнігі і іншыя выданні.
Мы просім жыхароў Навагрудчыны, каб каштоўныя на іх думку кнігі яны паказалі бібліятэкару па месцы жыхарства або прынеслі іх у чытальную залу Навагрудскай раённай бібліятэкі, якая размешчана па вуліцы 1 Мая, дом №1. Мы з радасцю прымем вашы кнігі на пастаяннае або часовае захоўванне. Ва ўсякім разе, пажадана, каб яны пабылі ў бібліятэцы хаця б да сярэдзіны верасня, пакуль будуць доўжыцца святочныя мерапрыемствы з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Мы маем намер пазнаёміць мясцовых жыхароў з кніжнай спадчынай, якую сабралі навагрудчане. Па меры паступлення гэтых выданняў у Навагрудскай раённай бібліятэцы будзе арганізавана выстава “Кніжныя скарбы Беларусі”. Пастаяннае захоўванне сабраных кніг будзе ажыццяўляцца таксама ў Навагрудскай раённай бібліятэцы, яны стануць экспанатамі музея-стэлажа, які дзейнічае тут у чытальнай зале.

Умовы акцыі

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *