На календары восень. Учора было 2 верасня. Здавалася б пра сезонны адпачынак ужо патроху трэба забывацца. Тым не менш паток турыстаў на легендарным возеры Літоўка не змяншаецца. Прычын таму шмат, часткова гэтаму спрыяе і выдатнае надвор’е, па-сапраўднаму летняе. Для бібліятэкі гэты час і гэтае месца — цудоўная магчымасць заявіць пра сябе.

 Таму на аўтобусным прыпынку каля возера восенню таксама працягвае працаваць ФотаЗона “Клёвыя вобразы на Літоўцы”. У параўнанні з летам трохі змяніўся кантынгент турыстаў. Цяпер пераважае моладзь, шмат сем’яў з маленькімі дзеткамі. Дзеля крэатыўных фота дзеці з задавальненнем прымяраюць на сябе вобразы рыцара, прынцэсы, пірата, Пітэра Пэна і іншых персанажаў. Сярод моладзі папулярныя касцюмы князя і князёўны,  караля і каралевы кнігі. Шырока выкарыстоўваецца модная сёння фотабутафорыя – вусны, акуляры, трубка, зайчыкавы вушы  і інш.

Дзяцей цяжка адарваць ад пляцоўкі. Маладыя сем’і праводзілі тут шмат часу. Многія нават рабілі сямейныя касцюміраваныя здымкі. Гэта найлепшы ўспамін пра наведаны імі турыстычны аб’ект на Літоўцы. А яшчэ бібліятэка паклапацілася, каб турысты павезлі дамоў магніцікі, паштоўкі або закладкі. Тэматыка іх носіць краязнаўчы характар — усё пра Літоўку і Навагрудак. Па ранейшаму попытам карыстаюцца лялькі-абярэгі.

         Вось так недакучліва і “з аганьком” і павінна працаваць сучасная бібліятэка па рэкламаванню літататуры і гісторыі роднага краю. Ай-да мы!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *