/ 14 октября, 2020

Добрая, цярплівая і пяшчотная, мужная ў гора, адкрытая і шчодрая ў радасці, якая разумее і даруе ўсё – так паўстае перад намі маці ў творах класікі і сучаснай літаратуры, якая была прадстаўлена на кніжнай выставе “Маёй мілай матулі” і з якой знаёміліся чытачы, наведаўшыя Любчанскую інтэграваную гарпасялковую бібліятэку 14 кастрычніка. Дзеці сярэдняга школьнага ўзросту таксама прынялі ўдзел у паэтычным ланцужку “Адзінай матулі на свеце”. Яны чыталі вершы, прысвечаныя самаму дарагому чалавеку на зямлі.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий