21-22 ліпеня  на возеры "Літоўка" адбыўся V  фестываль бардаўскай песні  памяці У. Высоцкага  “Музыка сердец”. Бібліятэка  прадставіла вялікую экспазіцыю  літаратуры аб жыцці і творчасці У. Высоцкага, фотаматэрыялы  з фонду бібліятэкі і асабістай калекцыі аматара творчасці У. Высоцкага  з г. Мінска Сяргея Акуліча. Супрацоўнікі бібліятэкі сталі таксама актыўнымі ўдзельнікамі літаратурна-музычнага мікрафона “Я, конечно, вернусь…”.

Гучалі радкі вершаў У.Высоцкага,  яго песні  і  ў  музычным салоне  тэматычнага  нумара У. Высоцкага  гасцініцы "Навагрудак". Была праведзена экскурсія. Кожны з прысутных  змог расказаць аб сваім уласным успрыманні паэтычных  і музычных радкоў паэта і акцёра.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *