/ 23 марта, 2018

P113072522 сакавіка на святочных мерапрыемствах у Цэнтры культуры і народнай творчасці Навагрудская раённая бібліятэка  прадставіла інтэрактыўную бібліятэчную пляцоўку: кніжная выстава, прысвечаная Году малой радзімы,  літаратурная экспазіцыя “Да 300-годдзя Саламеі Русецкай”, прысвечаная знакамітай Навагрудскай лекарцы, зацікавіла ўсіх прысутных, тым больш, што яна была дапоўнена спецыяльнай лекарскай атрыбутыкай. Знакавая персона з гісторыі Наваградскай зямлі, яркая прадстаўніца 18 стагоддзя, першая жанчына-ўрач, асветніца, аўтар мемуараў. Гэта імя ў спісе памятных дат, якія будуць адзначацца ў 2018 годзе з удзелам ЮНЕСКА.  Па выданню Саламеі Пільштынавай (Русецкай) «Авантуры майго жыцця» раённая бібліятэка падрыхтавала тэатралізаванае прадстаўленне.

God-maloy-rodiny-182 P1130765 P1130743 P1130776

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий