/ 6 ноября, 2020

5 лістапада ў міні-галерэі «Імгненне» Навагрудскай раённай бібліятэкі прайшоў майстар-клас “Малюнак. Творчасць, якая радуе” мастачкі Юліі Літавар. У галерэі зараз працуе яе выстава “Фотарэалізм у дэталях”, дзе прадстаўлены работы ў розных тэхніках – акварэльныя і графічныя малюнкі, скетчы маркерамі, малюнкі каляровымі алоўкамі, чорна-белыя і каляровыя партрэты. Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выставы выклікаюць партрэтныя выявы, выкананыя вугалем. Падчас майстар-класа Юлія паказала менавіта гэтую тэхніку. На майстар-клас прыйшлі дарослыя і дзеці разам з мамамі. У іх знайшлося шмат пытанняў да мастачкі. Юлія прынесла з сабою свае інструменты, якімі і ствараюцца ўсе яе работы. Дзеці з задавальненнем паспрабавалі папрацаваць імі. У маленькіх мастакоў атрымаліся яркія малюнкі. Майстар-клас прайшоў у цёплай, пазітыўнай атмасферы, а ўдзельнікі атрымалі зарад добрай энергіі і творчага настрою.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий