/ 12 мая, 2020

На сайце Навагрудскай раённай бібліятэкі стартаваў праект гучных інтэрнэт-чытанняў твораў Васіля Быкава. Адметна, што гэты праект здзяйсняецца не чытачамі і не бібліятэкарамі, як было раней, на гэты раз знакамітую прозу аўтара чытаюць прафесіяналы-артысты. Таму, каб нашы чытачы змаглі спаўна адчуць моц мастацкага слова Васіля Быкава і ўсю глыбіню яго ваеннай прозы, на сайце мы размясцілі рэкламны ролік радыёспектакля “У тумане” паводле аднайменнай аповесці аўтара. Запіс быў зроблены ў 1989 годзе.

Дзякуючы гэтай нашай арыгінальнай прапанове, калі вы “пойдзеце” далей па паказанай спасылцы, зможаце паслухаць увесь радыёспектакль, а разам з гэтым атрымаеце незвычайную магчымасць “апынуцца” на вайне і на працягу больш чым адной гадзіны разам з героямі пражываць падзеі тых вогненных гадоў, а разам з тым і лёсы тых людзей.

Літаратурная гасцёўня

https://sites.google.com/view/vedaj/літаратурная-гасцёўня/аўдыякнігі/в-быкаў

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий