Гістарычны ўрок

Гістарычны ўрок

Гістарычны ўрок пад назвай “Францыск Скарына – асветнік і першадрукар” прайшоў у гарадской бібліятэцы. У праграме — прэзентацыя пад аднайменнай назвай і  відэафільм “Францыск Скарына. Тайны вялікага асветніка”. Напрыканцы быў праведзены бібліяграфічны агляд ля выставы, падрыхтаванай да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Выстава-агляд «Аўтограф на памяць»

Выстава-агляд «Аўтограф на памяць»

Выстава-агляд «Аўтограф на памяць” на абанеменце знаёміць з кнігамі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, якія пакінулі аўтографы-пажаданні  чытачам раённай бібліятэкі ў самыя розныя гады. Сярод іх Рыгор Барадулін, Уладзімір Ліпскі, Іван Карэнда, Мікола Мятліцкі, Леанід Дранько-Майсюк, Георгій Марчук, а таксама мясцовыя аўтары.  

Трэці фэст мастацтваў беларусаў свету ў бібліятэцы

10 верасня навагрудчане сустракалi прадстаўнiкоў Трэцяга Фэсту мастацтваў беларусаў свету. Госцi завiталi i ў нашу бiблiятэку. Наведалі музейны пакой міні-макетаў, галерэю «Імгненне». Зацікавіліся самаробнымі кнігамі.

«Вітаем цябе, беларуская кніга!»

«Вітаем цябе, беларуская кніга!»

Інфармацыйны тыдзень «Гаворым і чытаем па-беларуску» у гарадской бібліятэцы пачаўся з прэзентацыі выставы-імправізацыі «Вітаем цябе, беларуская кніга!». Беларусачка ў нацыянальным убранні прадставіла беларускія кнігі розных аўтараў: ад класікаў да твораў сучасных паэтаў і пісьменнікаў. Выстава вельмі яркая і аўтэнтычная! Тут і гліняныя збаны, і плеценыя кошыкі, і снапы,

Читать далее

Гадзіна прафілактыкі

Гадзіна прафілактыкі

11 верасня ў гарадской бібліятэцы адбылася сустрэча навучэнцаў СШ№4 са старшым оперупаўнаважаным ГНіСГЛ (група наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі) Навагрудскага РАУС Рахоўскім Дзянісам Уладзіміравічам.  Мерапрыемства мела назву «Суіцыд і наркаманія – праблема ўсіх пакаленняў». Спецыяліст расказаў аб адказнасці за ўжыванне, храненне і распаўсюджванне наркотыкаў, прывёў прыклады жудасных

Читать далее