з 25.06-01.07.2018

 

26 чэрвеня ў 14.00 Навагрудская гарадская бібліятэка запрашае на гутарку са спецыялістам НЗЦГіЭ «Наркотики – знание против миражей». На мерапрыемстве будуць абмяркоўвацца пытанні: «Як наркотыкі дзейнічаюць на арганізм», «Чаму падлеткі пачынаюць ужываць наркотыкі, ведаючы, чым гэта пагражае» і інш., даведаюцца аб разбуральным уплыве наркатычных сродкаў на арганізм падлетка.

Тэл. для даведак: 21298

 

01 ліпеня ў 18.00 гадзін Лаўрышаўская СБ запрашае на пазнавальную гадзіну “Зямля пад белымі крыламі”. Бібліятэкар запросіць рабят адправіцца ў падарожжа па роднай краіне – Рэспубліцы Беларусь і раскажа пра шлях нашай дзяржавы да незалежнасці. Дзеці прымуць актыўны ўдзел у віктарыне "Мая Беларусь" і тым самым правераць, наколькі добра яны ведаюць гісторыю, культуру і знамянальныя даты нашай краіны.

Тэл. для даведак: 29045

 

01 ліпеня ў 18.00 Кашалеўская СБ запрашае на гутарку-экскурс “Памяць праз гады”. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар раскажа прысутным аб святкаванні Дня Незалежнасці, з чым звязана гэта свята, калі яго пачалі адзначаць, а таксама асноўныя этапы развіцця Рэспублікі Беларусь, як незалежнай дзяржавы.

Тэл. для даведак: 92562

 

01 ліпеня ў 16.00 Гарадзечанская СБ запрашае чытачоў на гадзіну паэзіі "Славілі цябе не раз паэты", прысвечаную Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Прысутныя пачуюць вершы і песні беларускіх паэтаў і кампазітараў пра Беларусь.

Тэл. для даведак: 72609

 

У міні-галерэі “Імгненне” Навагрудскай раённай бібліятэкі” з 15 чэрвеня па 09 жніўня пачала дзейнічаць персанальная выстава мастака з вёскі Турэц Карэліцкага раёна Паўла Абадзінскага “Малая радзіма мястэчка Турэц і яго наваколле”. Прэзентацыя выставы адбудзецца 22 чэрвеня ў 16.00. Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу.

Уваход вольны.

Тэл. для даведак: 22458

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *