Яшчэ адной пляцоўкай бібліятэкі ў Дзень Незалежнасці стала літаратурная пляцоўка каля помніка Я. Коласа. Там прайшоў конкурс чытальнікаў “Люблю цябе, роднае слова”, прысвечаны 135-гадоваму юбілею класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купала і Якуба Коласа. Аматары мастацкага слова змаглі даведацца пра старонкі лёсу і творчасці, пра стасункі з Навагрудчынай народных песняроў. У конкурсе прынялі ўдзел вучні ДУА “Сярэдняя школа №7 г. Навагрудка”, ДУА “Гімназія №1 г. Навагрудка”, ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Навагрудка”, ДУА “Яслі-сад №6 г. Навагрудка”. Вершы класікаў прагучалі таксама ў выкананні бібліятэкараў. Першае месца журы прысудзіла вучаніцы 6 класа ДУА “Сярэдняя школа №7 г. Навагрудка” Бургун Вікторыі. Пераможцы былі ўзнагароджаны, а таксама ад бібліятэкі ўсе ўдзельнікі атрымалі кнігі пра наш горад.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *