з 18.06-24.06.2018

 

15 чэрвеня ў 10.00 Навагрудская гарадская спецыяльная бібліятэка для інвалідаў па зроку запрашае на круглы стол «З клопатам аб сацыяльна-неабароненых групах насельніцтва. Новыя віды паслуг устаноў культуры Навагрудскага раёна». У праграме: прэзентацыя тыфлаабсталявання і аўдыягідаў. Гараджане даведаюцца аб новых відах паслуг устаноў культуры Навагрудскага раёна, якія сталі магчымыя дзякуючы мясцовай ініцыятыве «ПроЗрение».

Тэл. для даведак: 22458

 

20 чэрвеня ў 11.00 Гарадзечанская сельская бібліятэка запрашае на гульню-віктарыну «Падарожжа па краіне бяспекі». Удзельнікі ўспомняць правілы бяспечных паводзін у розных сітуацыях: дома, на вуліцы, на прыродзе, як трэба паводзіць сябе з незнаёмымі людзьмі на вуліцы. Пачытаюць казкі, дзе парушэнне асноў бяспекі жыцця прывяло да сумных наступстваў.

Тэл. для даведак: 72609

 

23 чэрвеня ў 18.00 Лаўрышаўская сельская бібліятэка запрашае на бібліямарафон «Кладавая мудрасці». Мерапрыемства будзе прысвечана рускім і беларускім казкам.

Тэл. для даведак: 29045

 

23 чэрвеня ў 17.00 Скрышаўская сельская бібліятэка-клуб запрашае на літаратурны конкурс «Казачныя джунглі Кіплінга». Дзеці пазнаёмяцца з жыццём выдатнага англійскага пісьменніка Р. Кіплінга і яго казкамі для самых маленькіх: «Рыкі-Цікі-Таві», «Кошка, якая гуляла сама па сабе» і т. д., адкажуць на пытанні віктарыны па кнізе «Маўглі».

Тэл. для даведак: 71511

 

26 чэрвеня ў 14.00 Навагрудская гарадская бібліятэка запрашае на гутарку са спецыялістам НЗЦГіЭ «Наркотики – знание против миражей». На мерапрыемстве будуць абмяркоўвацца пытанні: «Як наркотыкі дзейнічаюць на арганізм», «Чаму падлеткі пачынаюць ужываць наркотыкі, ведаючы, чым гэта пагражае» і інш.,  даведаюцца аб разбуральным уплыве наркатычных сродкаў на арганізм падлетка.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *