P1120965Да Міжнароднага Дня жанчын у бібліятэцы падрыхтаваны выставы літаратуры.

Выстава ў чытальнай зале знаёміць з выдатнымі жанчынамі нашай краіны, якія былі прыкладам дабрачыннасці, вернасці, любові да роднай зямлі. Яны жылі ў розныя часы. Ёсць сярод іх тыя, хто адыграў вялікую ролю ў палітыцы, культуры, літаратуры. Наведвальнікі бібліятэкі могуць пазнаёміцца з жыццёвым шляхам такiх знакамітых жанчын, як князеўны Рагнеда і Анастасія Слуцкая, асветніца  Еўфрасіння Полацкая, пісьменніца Эліза Ажэшка, нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч, рэвалюцыянерка Эмілія Плятэр, урач Саламея Русецкая, самая тытулаваная спартсменка Дар’я Домрачава і інш.

Чытачоў абанемента чакае сустрэча з  раманамі  самай рознай тэматычнай накіраванасці і віншаванні з часопісных старонак.

P1120977 P1120969 P1120970 P1120971

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *