З ліпеня жыхары Навагрудскага раёна разам з усёй Беларуссю адзначылі Дзень Незалежнасці. Бібліятэка была шырока прадстаўлена на розных пляцоўках. Разам з іншымі працоўнымі калектывамі бібліятэкары прайшлі ў святочнай калоне. Ганаровае права падняць сцяг горада Навагрудка і Навагрудскага раёна было прадстаўлена загадчыцы аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК "Навагрудская раённая бібліятэка» Іне Анатольеўне Шаўчук. Дырэктар ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” Царук Ірына Міхайлаўна атрымала ўзнагароду Навагрудскага райвыканкама як пераможца ў конкурсе “Лепшы кіраўнік года” у сферы культуры па выніках 2016 г.

Бібліяпляцоўка каля раённай бібліятэкі насіла назву “Мой родны край, мая зямля, люблю цябе я ўсёй душою!”. На пляцоўцы можна было пазнаёміцца з кніжна-ілюстратыўнымі выставамі літаратуры, дзіцячы аддзел прадставіў выставу “Краіна казак”.

Дзіці найбольш цікавіліся самаробнымі лялькамі, якія склалі экспазіцыю “Кніжны герой”. Асобна былі прадстаўлены лялькі-абярэгі. Праверыць сваё веданне Гродзеншчыны можна было падчас краязнаўчай пазл-гульні. Кожны жадаючы мог наведаць музейны пакой бібліятэкі з экспазіяцыяй міні-макетаў “Страчаная спадчына”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *