/ 1 июля, 2020

1 ліпеня Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла фота-выставу з нагоды юбілея Яна Камара, нашага 100 гадовага земляка. Іван Ігнацьевіч па прафесіі кравец, але любімай справай з’яўляецца фатаграфія. На фотаздымках жыццё яго роднай вёскі Нянькава. Можна ўбачыць вузкакалейку, што ішла з Навагрудка да Любча, стары млын, усталяванне электрычных слупоў і канешне, партрэты аднавяскоўцаў. Сёння Іван Ігнацьевіч прымаў віншаванні ад адміністрацыі раёна, кіраўніцтва сацыяльнай абароны насельніцтва, ад землякоў і сяброў. Віншуем добрага, працавітага чалавека з Днём нараджэння. Зычым здароўя і добрага настроя. Выставу работ  Івана Ігнацьевіча можна паглядзець у Доме-музеі Адама Міцкевіча.


Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий