/ 15 марта, 2019

14 сакавіка вучні 10 класа сярэдняй школы №3 прынялі ўдзел у інфармацыйна-прававой студыі “Правы спажыўцоў і іх заканадаўчая абарона”, прымеркаванай да Сусветнага дня абароны правоў спажыўцоў, што адзначаецца ва ўсім свеце 15 сакавіка. У 2019 годзе галоўнай тэмай гэтага дня стаў дэвіз “Абарона правоў спажыўцоў у эпоху разумных тэхналогій”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, заканадаўчай базай у гэтай вобласці, выканалі камандныя інтэрактыўныя заданні. Атрыманыя веды дзеці прымянілі ў гульні-галаваломцы “Спажывецкая лінгвістыка” і  “Эканамічнай віктарыне”. Мацнейшыя былі вызначаны, каманды атрымалі смачныя пачастункі. Была арганізавана тэматычныя выстава.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий