/ 11 декабря, 2018

8 снежня Навагрудская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у святочным адкрыцці калядных і навагодніх мерапрыемстваў – тэатралізаваным шэсці Дзядоў Марозаў, Снягурак і іншых казачных персанажаў. Бібліятэку прадстаўлялі Дзед Мароз, Снягурка, а таксама Казачніца, Каралева Кніга і Цыганка. У фае Цэнтра культуры і народнай творчасці на працягу святочных мерапрыемстваў працавала Бібліякафэ «Ля Ёлкі». Інтэр’ер Бібліякафэ дапаўняла кніжная выстава «Чараўніца зіма ў госці прыйшла». Прысутным на свяце было прапанавана навагодняе меню на любы густ: «Асаблівая сняжынка», «Навагодні тэст», «Загадкі-падманкі», «Сняжынкі-прадказальніцы», «Навагоднія загадкі». Павышаным попытам карыстаўся ў зімовы вечар гарачы чай ад лесавіка.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий