/ 11 декабря, 2018

Прыродзе паэтычнай творчасці было прысвечана чарговае мерапрыемства сумеснага праекта “Чытанне – шлях да дасканаласці” бібліятэкі і гандлёва-эканамічнага каледжа. Аповед пра гісторыю паэзіі, віктарына-прэзентацыя, паказ відэа, дэкламаванне вершаў, гульнёвая праграма сталі асноўнымі тэмамі сустрэчы. Па кароткіх радках вершаў студэнты павінны былі назваць аўтара лірычных вершаў. А падказкай стала партрэтная галерэя паэтаў. Прысутныя мелі магчымасць стаць паэтамі, падабраўшы рыфму да раней зададзеных слоў. Цёплымі апладысментамі сустрэлі прысутныя і свайго таварыша Дзмітрыя Крыловіча, які прачытаў верш уласнага сачынення. У выкананні студэнткі Яны Фірко прагучаў верш Ганны Ахматавай. Вершы класікаў сусветнай літаратуры былі прачытаны бібліятэкарамі. У чарговы раз можна было упэўніцца ў тым, што ў паэзіі ніколі не будзе сказана апошняе слова, таму што кожнае пакаленне будзе зноў і зноў вяртацца да паэтычных радкоў, якія матэрыялізуюць ўнутраны свет чалавека.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий