/ 15 ноября, 2018

У раённую бібліятэку на краязнаўчую вандроўку “Мая маленькая радзіма” завіталі вучні 2 класа СШ №3 г. Навагрудка. Маршрут пралягаў па Навагрудчыне і Гродзеншчыне. На карце Навагрудка дзеці алоўкамі пазначалі знакавыя для Адама Міцкевіча мясціны. Яны складалі амаль 20 невялікіх пазлаў з выявамі помнікаў знакамітым паэтам, пісьменнікам, асветнікам, гістарычным і літаратурным персанажамі, памяць аб якіх ушанавана на Гродзеншчыне. Патрэбна было не толькі скласці пазл, але і успомніць што гэта за помнік і дзе ён знаходзіцца. Асабліва добра хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі навагрудскія помнікі-славутасці Адаму Міцкевічу, Якубу Коласу, Уладзіміру Высоцкаму, Конраду Валенроду, Рыцару і Свіцязянцы. Маленькія вандроўнікі, дзякуючы настольнай пазл-гульні і яе электроннаму дадатку, завочна пабывалі ва ўсіх гарадах Гродзенскай вобласці. Да іх увагі была прапанавана лепшая дзіцячая літаратура пра Беларусь і Навагрудак.

Мерапрыемства прайшло ў жывой атмасферы, вельмі інтэрактыўна і пазнавальна.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий