/ 15 ноября, 2018

Да 100-годдзя сацыяльнай службы Беларусі супрацоўнікі раённай бібліятэкі наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Прапанаваная для азнаямлення экспазіцыя літаратуры да Года малой радзімы насіла назву “Гэта наша родная зямля” і была прысвечана гісторыі, мастацтву, культуры і літаратуры Навагрудчыны. Фотаальбомы, гістарычная рэканструкцыя Наваградскага замка, паэтычныя зборнікі і лірыка наваградскіх паэтаў знайшла адлюстраванне на паліцах выставы.  Быў праведзены агляд выданняў, гучалі вершы беларускіх класікаў. Аддзяленне атрымала ў падарунак ад бібліятэкі калекцыю кніг самых розных жанраў.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий